Сэрца на далони в сокращении по главам
Dating > Сэрца на далони в сокращении по главам
Last updated
Dating > Сэрца на далони в сокращении по главам
Last updated
Download links: → Сэрца на далони в сокращении по главам → Сэрца на далони в сокращении по главам
А мне гатуй ды талеркi мый цэлы дзень. Всегда подозревала… Ревновала черт знает к кому… К любой бабе. У выхадны дзень Шыковіч запрасіў на абед Гукана, старшыню гарвыканкома. У той час вельмі мала што залежыла ад Гуканавай смеласці.
Як мой бацька нам... У панядзелак Сямён Парфёнавіч заспаў. І толькі крыху пазней, калі старшыня выціраў хусцінкай вочы, архітэктар захліпаў смехам дробным, перарывістым. Из Киева был привезен специальный аппарат для легких. Апрануты Гукан быў звычайна для летняга дня і рыбнай лоўлі - у белы палатняны касцюм. Тарасава нельга назваць яркім запамінальным характарам.
Пазіцыя сябра Шыковіча здзівіла і абурыла. Хлопцу толькі нядаўна дазволілі карыстацца ёй, і ён рады быў кожнаму выпадку, каб паказаць свой паляўнічы талент. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы.
Жаночыя вобразы у рамане сэрца на далони - Старшыня ўміг замкнуўся: патушыў вочы, сцяў вусны.
Шамякин Иван Сэрца на далонi на белорусском языке Iван Шамякiн Сэрца на далонi Раман 1 Доктар Яраш стаяў на даху веранды i свiстаў, залажыўшы пальцы ў рот. Свiстаў так, што здавалася, з дубоў пасыплецца лiсце. У блакiтнай безданi неба ўзнiмалася чарада чаграшоў. Галубы кружылi над дачай. Раптам чараду быццам знесла ветрам: мiг - i яна апынулася далёка над борам. I доктар ледзь не паляцеў следам за ёю. Ступiў на самы край даху. Пад яго цяжкiм целам натужлiва рыпнулi слупы веранды, забрынчалi шыбы. Ён хваляваўся, як хлапчук. Сонца, што ўзнялося над борам, бiла праменнямi ў твар, сляпiла. Яраш засланяўся ад яго не далоняй, а неяк па-дзiцячы, локцем. З другога канца веранды стаяў яго сын Вiктар, ростам траха не з бацьку, але худы, танклявы, даўганогi. Ён сачыў за галубамi ў палявы бiнокль. Ля калодзежа сядзелi на лаўцы жанчыны. Iх цiкавiлi не галубы, а галубятнiкi. Цэлы дзень можа ганяць галубоў, - быццам з дакорам, але ў той жа час з замiлаваннем да мужа сказала Галiна Адамаўна. Сказала жартам i сама ж адчула, як трывожна ёкнула сэрца. Валянцiна Андрэеўна ўбачыла гэтую чырвань на яе шчоках i адвярнулася ад веранды: яна добра ведала сваю сяброўку, яе хваравiтую падазронасць. Я ўжо старая баба. Гэта мне трэба раўнаваць. Мой Кiрыла штодзень ставiць цябе ў прыклад. Глядзi, кажа, як Галiна ўмее сачыць за сабою, стройная, як у дваццаць год. З другой палавiны дома выйшла дачка Шыковiчаў Iра, апранутая па-святочнаму - у яркую раскляшоную спаднiцу, у белую кофтачку, белыя басаножкi. Гэтае лёгкае адзенне пасавала i да яе стройнай постацi, i да вясёлай летняй ранiцы. Iра паправiла акуляры i таксама пачала ўглядацца ў неба. Галубiнай чарады яна не ўбачыла сваiмi блiзарукiмi вачамi i, зняважлiва зморшчыўшы нос, сказала: - Яны даўно ўжо ў горадзе, вашы галубы. Гэта быў першы гон прывезеных з горада на дачу галубоў, i бацька з сынам моцна перажывалi - цi вернуцца яны? Але як нi быў заняты Антон Кузьмiч галубамi, ён не пакiнуў без увагi сынавы словы. Ты як размаўляеш з дзяўчынай? Яна ж на пяць год старэйшая за цябе. Валянцiна Андрэеўна заступiлася за хлопца: - Не вялiкая панi. Як яна, так i да яе. Дзяўчына з iранiчнай усмешкай зiрнула на мацi i пайшла па сцежцы да раўчака, што працякаў метраў за сорак ад дачы. Здалёк паклiкала: - Наташка! Дванаццацiгадовая дачка Ярашаў сядзела на падаконнiку, звесiўшы ногi на двор, i чытала, абыякавая да галубоў, да якiх учора яшчэ выяўляла iнтарэс i, магчыма, зацiкавiцца заўтра. Але сёння ёй было не да галубоў. Запрашэння Iрынага яна не пачула. Галiна Адамаўна сказала: - Наташа, цябе клiчуць. Старонкi не дадуць прачытаць чалавеку. Кацiся абаранкам на луг. А што я вам казаў? Чарада галубоў пранеслася над соснамi, нiзка абляцела вакол дома, памкнулася на вышкi, дзе была галубятня, i, спуджаная Ярашавым свiстам, зноў узвiлася ўгару. Галiна Адамаўна, па-дзявочы стройная, млява пацягнулася, закiнуўшы голыя рукi за галаву. Я даўно так не адпачывала. Кiрыла бясконца каго-небудзь запрашае. Яму сумна без гасцей. А мне гатуй ды талеркi мый цэлы дзень. У Галiны зноў загарэлiся шчокi. Яна баялася гэтых паходаў мужа i суседкi з вудамi да ракi, дзе густыя лугавыя зараснiкi, хоць яны яшчэ нiколi не заставалiся там адзiн на адзiн, з iмi заўсёды iшлi або Вiця, або Наташа, або Iра, цi часцей усе трое. Сама яна знарок не хадзiла, каб не падумалi, што не давярае цi пiльнуе. Не, ёй вельмi i шчыра хацелася быць такой, як муж, - ён ва ўсiм верыць ёй, як Шыковiч, абыякавы да таго, куды i з кiм iдзе яго жонка, як Валянцiна. Але яна не можа. I, магчыма, не столькi ад самой рэўнасцi, колькi ад сораму за яе i за сябе, што яна вось такая - не як другiя. Але каб ён быў не такi, яе Антон. Можа, тысячны раз яна палюбавалася яго асiлкавай постаццю, што ўся iмкнецца ў неба за галубамi, яго дужымi голымi рукамi, шырокiм i мужным тварам, валасамi каштанавага колеру... Яна не ведае больш прыгожых валасоў. Дурнi тыя, хто кажа, што доктар Яраш трохi рудаваты. Каб яны прыгледзелiся блiжэй, каб маглi пагладзiць гэтыя мяккiя валасы, пачуць, як яны пахнуць, прытулiць гэтую разумную галаву да грудзей... Яна мысленна абняла мужа. I тут жа адчула пякучы боль ад думкi, што калi-небудзь другая, чужая жанчына абнiмала яго. А па вачах бачу, што манiць. Уцяку на луг на цэлы дзень. Што з табой, Галя? Яраш адарваўся ад галубоў, глянуў унiз на жонку. Вунь хто падбiраецца да вашых галубоў, - яна паказала ў неба над лугам. Там, у вышынi, павольна кружыў коршак. Бацька i сын з аднолькавым спрытам саскочылi ўнiз. Вiктар на мiг заглянуў у пакой i выбег адтуль са стрэльбай. Хлопцу толькi нядаўна дазволiлi карыстацца ёй, i ён рады быў кожнаму выпадку, каб паказаць свой паляўнiчы талент. Пераламаўшы доўгае цела, траха не датыкаючыся носам да зямлi, ён смешна сiгаў да раўчака, збiраючыся па зараснiку дабрацца непрыкметна да таго месца, над якiм кружыў коршак. Галiна Адамаўна крыкнула: - Вiця, асцярожна! Яраш глядзеў услед сыну i бязгучна смяяўся. Смяялася яго цела, перапоўненае здароўем i бадзёрасцю. Цi то яны адчулi небяспеку, цi, можа, убачылi, што гаспадары нарэшце пакiнулi свой пост i нiшто не перашкаджае заляцець у галубятню. Але яны не заляцелi адразу на гарышча, а ўсёй чарадой, шумна захлопаўшы крыламi, уселiся на парэнчы балкона, што быў зроблены над верандай з другога боку гэтага доўгага дома. З акна паддашка высунулася лабастая галава з лысiнамi-затокамi, што глыбока ўрэзалiся ў доўгiя, крыху кучаравыя i моцна ўскудлачаныя белыя валасы. Не можам жа мы хадзiць так цэлы дзень. Трэба адпачываць, - сказала Галiна Адамаўна. Яраш хiтра сажмурыўся: - Нешта ў цябе вочы заспаныя. Яраш i жанчыны засмяялiся. Але праз момант Шыковiч з'явiўся на балконе ў зялёна-карычневай паласатай пiжаме. Пужнуў галубоў: - Кыш, чэрцi! Гэта ж не твая работа! Выразаў сляпую кiшку, i больш нiякага клопату, iдзi ганяй галубоў. Як яно збяднее, калi не пачытае твайго артыкула. Цi, можа, свет перавернецца дагары нагамi? Дзяўчынка выглянула з акна, крыкнула: - Чаго хачу - таго хачу! Тут жаданнi нашы, мамачка, заўсёды супадаюць. Яна выскачыла праз тое ж адчыненае акно з ручнiком i кнiгай у руках. У кустах бухнуў стрэл. Коршак спакойна праплыў над сядзiбай. Усе правялi яго вачамi. Яраш пашкадаваў: - Прамазаў Вiктар. Адыходзячы, жанчыны пачулi, як пад цяжкiмi крокамi Яраша застагналi новыя ўсходцы, што вялi на гарышча, дзе Шыковiч абсталяваў сабе кабiнет. Потым, азiрнуўшыся, яны ўбачылi, што кароткi Шыковiч дрыгае ў паветры нагамi, падняты дужым Ярашам.